Пракурор просіць два гады калоніі для Наталлі Раентавай, якая ўкусіла сілавіка за сцягно ў тралейбусе

Посмотреть оригинал

spring96.org

Наталля віну не прызнае. Справу разглядае суддзя Таццяна Акавітая.

На трэці дзень судовага разбіральніцтва па гэтай справе, 11 лістапада, па хадайніцтве абароны Наталлі Раентавай дзяўчынуадправілі на судова-псіхалагічную экспертызу, каб устанавіць, ці не знаходзілася яна падчас укусу ў стане афекту і ці ўсведамляла яна свае дзеянні ў той момант у поўнай меры.

Суд Цэнтральнага раёна паставіў перад Упраўленнем судова-псіхіятрычных экспертыз УГКСЭ 11 пытанняў аб псіхалагічным стане Раентавай 29 жніўня.

Праз больш за тры месяцы, 23 лютага, суд па гэтай справе аднавіўся: экспертызу нарэшце правялі. 

«Раентава ў перыяд часу, які адносіцца да здзяйснення інкрымінаванага ёй дзеяння, не знаходзілася ў стане афекту ці іншым эмацыйным стане, які пазбаўляў яе здольнасці ў поўнай меры ўсвядоміць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі», — прыйшлі да высновы эксперты.

Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 24 лютага.

Брат Наталлі Аляксандр, які быў затрыманы разам з ёй, цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. На ўсіх працэсах сястры ён раней прысутнічаў, але ў пачатку снежня яго затрымалі самога ў межах крымінальнай справы. 

«Падрабязнасці мне невядомыя, следчы ў размове спаслаўся на таямніцу следства. Ведаю толькі, што знайшлі нейкае фота, дзе Саша на «Плошчы пераменаў», забралі яго ў пачатку снежня, прыйшлі за ім дадому і павезлі», — патлумачыла Любоў Раентава, маці Аляксандра і Наталлі.

0
Минск
2°
плотный туман
влажность: 100%
ветер: 4Миз ЗЮЗ
Ш 3 • Д 3
6°
Пт
2°
Сб
2°
Вс
3°
Пн
Weather from OpenWeatherMap

Последние новост